Наверх
Слоним
пасмурно
10 °C
Зельва
пасмурно
10 °C
Волковыск
небольшой дождь
10 °C
Мосты
пасмурно
11 °C
Дятлово
пасмурно
11 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
12 °C
EUR 3.5239
USD 3.2545
RUB(100) 3.5097
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Жанчына-кіроўца ў Смаргонскім раёне патрапіла ў рэанімацыю

17 сентября 2022 9:40
Поделиться:

На месцы аварыі

Раніцай 16 верасня каля вёскі Клідзеняты Смаргонскага раёна адбылося ДТЗ, у якім пацярпела 62-гадовая жанчына-кіроўца, паведамляе абласная ДАІ.

Пасля ДТЗ

Папярэдне ўстанавілі, што жыхарка Смаргоні вярталася на сваім “Фольксвагене” з вёскі дамоў. На прамым участку дарогі кіроўца не справілася з кіраваннем, з’ехала ў правы па ходу руху кювет і сутыкнулася з прыдарожным дрэвам.

Пасля сутыкнення з дрэвам

У выніку аварыі жанчыну з траўмамі жывата і пераломам рэбраў шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Ёсць інфармацыя, што ў апошнія некалькі дзён пацярпелая скардзілася на сваё здароўе, адзначаецца ў паведамленні.

Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram