Наверх
Слоним
пасмурно
11 °C
Зельва
пасмурно
11 °C
Волковыск
переменная облачность
12 °C
Мосты
пасмурно
11 °C
Дятлово
пасмурно
11 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 3.5301
USD 3.2525
RUB(100) 3.5048
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Гродне раварыста шпіталізавалі з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай

19 сентября 2022 19:21
Поделиться:

На скрыжаванні

Цяжкае ДТЗ з удзелам раварыста адбылося на праспекце Янкі Купалы ў Гродне ў 9.30 раніцы ў мінулую суботу, паведамляе ДАІ.

Пасля сутыкнення

Папярэдне ўстанавілі, што жанчына-кіроўца на легкавіку “Фольксваген” пры выездзе з запраўкі на разгоначную паласу праявіла няўважлівасць і сутыкнулася з 52-гадовым раварыстам, які перасякаў нерэгуляваны пешаходны пераход у накірунку мікрараёна Вішнявец.

Легкавік пасля сутыкнення з роварам

Раварыст ехаў па роварнай дарожцы і пры пад’ездзе да скрыжавання з праезджай часткай не скінуў хуткасць. У выніку ровар стукнуўся ў пярэдняе правае крыло машыны, а мужчына, стукнуўся ў лабавое шкло і пераляцеў праз капот.

На месцы ДТЗ

Пацярпелага без прытомнасці, з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай, пераломам асновы чэрапа і іншымі траўмамі шпіталізавалі ў бальніцу.

Кіроўца “Фольксвагена” патлумачыла, што ў момант выезду з заправачнай станцыі яе асляпіла сонца і яна не заўважыла раварыста.

Па факце гэтага ДТЗ упраўленне следчага камітэта праводзіць праверку, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram