Наверх
Слоним
небольшой дождь
9 °C
Зельва
небольшой дождь
9 °C
Волковыск
пасмурно
9 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 3.5239
USD 3.2545
RUB(100) 3.5097
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Гродне на пешаходным пераходзе траўмавана 13-гадовая дзяўчынка

29 сентября 2022 19:39
Поделиться:
Раніцай 29 верасня на Паўднёвай вуліцы ў Гродне адбыўся наезд на пешахода, паведамляе абласная ДАІ.

На пешаходным пераходзе

Папярэдне ўстанавілі, што 21-гадовая кіроўца легкавіка “Рэно” рухалася з боку Індурскай шашы ў накірунку вуліцы Хімікаў і пры пад’едзе да нерэгуляванага пешаходнага пераходу не пераканалася ў бяспецы ды наехала на 13-гадовую дзяўчынку, якая вярталася з прагулкі з сабакам і пераходзіла праезджую частку злева направа па ходу руху машыны.

У выніку ДТЗ дзяўчынка з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, сатрасеннем галаўнога мозгу і гематомамі шпіталізавана ў бальніцу.

Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка. Стаж кіроўцы ў дзяўчыны, якая здзейсніла наезд, крыху большы за год, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram