П’яны маладзён у Лідзе пашкодзіў легкавік і дзверы ў пад’ездзе дома — узбуджана крымінальная справа

22-гадовы лідзінін 9 кастрычніка выпіваў з сябрамі каля аднаго з пад’ездаў у Лідзе, пасварыўся па тэлефоне са сваёй дзяўчынай, разбіў тэлефон, а потым “выпусціў пар” на прыпаркаваны побач легкавік “Форд” ды разбіў шкло ўваходных дзвярэй у пад’ездзе дама, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Разбітае шкло ў дзвярах пад’езда

Інфармацыя пра гэтае здарэнне паступіла ў Лідскі РАУС. Падчас гутаркі з міліцыянерамі малады чалавек не змог патлумачыць матыў сваіх учынкаў, бо знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Лідскі райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў супраць лідзяніна крымінальную справу па артыкуле “Хуліганства”, адзначаецца ў паведамленні.

Фота УУС

Последние новости

К бывшей узнице фашистских лагерей пришли с поздравлениями и подарками

Жительницу Слонимщины поздравили с наступающими праздниками и передали ей угощения.

03.05.2024

Архиепископ Гурий в Великий четверг совершил чин омовения ног

Чин омовения ног — редко встречающийся чин, когда в Страстной Четверг архиерей, по образу Христа, умывшего ноги своим ученикам…

03.05.2024

Пажары на Гродзеншчыне: у Гродне гарэў легкавік, а ў Шчучынскім раёне — жылая хата

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, пацярпеў адзін чалавек, паведамляе МНС

03.05.2024

Дзе 3 мая на Гродзеншчыне ўсталююць радары

У пятніцу, 3 мая, радары плануюць усталяваць на вуліцы Паповіча і праспекце Янкі Купалы ў…

03.05.2024