Наверх
Слоним
пасмурно
4 °C
Зельва
пасмурно
4 °C
Волковыск
пасмурно
4 °C
Мосты
пасмурно
4 °C
Дятлово
пасмурно
4 °C
Барановичи
пасмурно
4 °C
EUR 3.4954
USD 3.2757
RUB(100) 3.4772
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Слоніме адбудуцца гастролі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (абноўлена)

23 ноября 2022 16:35
Поделиться:
Слонімцы змогуць паглядзець спектаклі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

У суботу, 26 лістапада, у Слонімскім драмтэатры спектаклі для дзяцей і дарослых пакажа заслужаны калектыў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

У гэты дзень у 12 гадзін пачнецца паказ музычнага дэтэктыва для дзяцей і дарослых «Таямніца чароўнага календара».

Героі спектакля – мілыя, кранальныя лялькі, якія, на вялікі жаль і няшчасце, засталіся кінутымі ў адзіноце. Калі дзеці вырастаюць, цацкі становяцца нікому не патрэбныя. Але ж гэтыя лялькі па-ранейшаму любяць сваіх гаспадароў. А зараз вымушаны жыць у жудасным месцы, дзе на кожным кроку іх чакае небяспека – на іх аб’яўлена паляванне.

Спектакль ідзе на беларускай мове. Яго працягласць — 1 гадзіна 25 мінут.

У 17 гадзін дарослыя змогуць паглядзець аўтэнтычны лёгкі спектакль «Адамавы жарты».

Саўка і Марыся – выдатныя муж і жонка, шмат у чым нагадваюць біблейскіх Адама і Еву. Яны маладыя, прыгожыя і вельмі працавітыя. Жывуць у любові і згодзе, старанна вядуць хатнюю гаспадарку. Але адкуль ні вазьміся да іх заяўляецца Чорт… У спектаклі неверагодна пераплецена рэальнае і фантастычнае, сапраўднае і карыкатурнае, сучаснае і старажытнае, шмат музыкі, пластыкі і, вядома, жартаў.

Спектакль ідзе на беларускай мове. Яго працягласць — 1 гадзіна 45 мінут.

Наш канал в Telegram