Наверх
Слоним
пасмурно
5 °C
Зельва
пасмурно
5 °C
Волковыск
пасмурно
3 °C
Мосты
пасмурно
5 °C
Дятлово
пасмурно
5 °C
Барановичи
пасмурно
5 °C
EUR 3.4927
USD 3.2809
RUB(100) 3.4771
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Скідзелі мясцовая жыхарка паказала інспектару ДАІ падробленае пасведчанне кіроўцы

24 ноября 2022 9:44
Поделиться:

Падробленае пасведчане кіроўцы

28-гадовую жыхарку Скідзеля спынілі супрацоўнікі ДАІ. Пры праверцы дакументаў, яна паказала пасведчанне кіроўцы Расійсай Федэрацыі, якое ў інспектараў выклікала падазрэнне ў яго сапраўднасці, паведамляе рэсурс абласной ДАІ.

Інспектары забралі пасведчанне на экспертызу, дзе судовыя эксперты ўстанавілі, што бланк кіроўцы Расійскай Федэрацыі выраблены на прадпрыемстве, якое ажыццяўляе вытворчасць такой прадукцыі. Аднак усе выявы з двух бакоў бланка выкананы спосабам каляровага струменнага друку, а элементы абароны імітаваны.

Пры далейшым разбіральніцтве ўстанавілі, што дзяўчына больш за чатыры гады назад скончыла аўташколу, здала тэарытычны экзамен і практыку на аўтадроме, а вось за кіраванне ў горадзе атрымала нездавальняючую адзнаку. Два тыдні таму яна спрабавала скончыць навучанне, але зноў не здала.

Нягледзячы на адсутнасць сапраўднага пасведчання кіроўцы, дзяўчына ездзіла па самаробным. Цяпер супраць яе ўзбуджана крымінальная справа за падробку дакументаў, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram