Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
13 °C
Зельва
облачно с прояснениями
13 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
13 °C
Мосты
облачно с прояснениями
13 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
13 °C
Барановичи
пасмурно
12 °C
EUR 3.5019
USD 3.2498
RUB(100) 3.5223
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Гродне мужчына выпіў два літры піва, пасварыўся з жонкай, паехаў на запраўку па дабаўку і быў спынены ДАІ

30 ноября 2022 9:12
Поделиться:

У Гродне

На вуліцы Рэпіна ў Гродне ў нядзелю ноччу інспектары ДАІ спынілі легкавік “Ровер” пад кіраваннем 33-гадовага гродзенца ў стане алкагольнага ап’янення, паведамляе абласная ДАІ.

Паводле медыкаў, утрыманне алкаголю ў яго арганізме ў шэсць разоў перавышала дапушчальную норму.

У пратаколе апытання мужчына патлумачыў, што каля апоўначы дома выпіў 2 літры піва, пасварыўся з жонкай і паехаў на запраўку за дабаўкай. Пры вяртанні дамоў, прыкладна ў 02.15, кіроўца ўбачыў у люстэрку задняга бачання маячкі чырвона-сінега колеру і спыніўся. Падчас гутаркі ён прызнаўся інспектару, што перад паездкай ужыў спіртное.

Цяпер гродзенцу пагражае штраф у памеры 200 базавых адзінак і пазбаўленне правоў кіравання на 5 гадоў, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram