Наверх
Слоним
пасмурно
8 °C
Зельва
пасмурно
8 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
5 °C
Дятлово
пасмурно
5 °C
Барановичи
пасмурно
8 °C
EUR 3.4954
USD 3.2757
RUB(100) 3.4772
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Гродзенскім раёне на возеры выратавалі дваіх чалавек, адзін утапіўся

4 декабря 2022 10:02
Поделиться:

На возеры ў Гродзенскім раёне

Трэцяга снежня ў 11.46 гродзенскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што ў возеры аграгарадка Луцкаўляны топяцца два чалавекі, канстатуе МНС.

Відавочца расказаў дыспечару, што ён пры дапамозе надзьмуўнога матраца спрабуе самастойна дапамагчы мужчынам у вадзе.

Падраздзяленні МНС і службы ўзаемадзеяння выехалі на месца, дзе ўстанавілі, што ў возеры на адлегласці 12 метраў знаходзяцца двое мужчын. Пры дапамозе выратавальнага круга байцы МНС выцягнулі мужчын на бераг. Брыгада хуткай дапамогі аднаго з іх забрала ў бальніцу з дыягназам “агульнае пераахалоджванне”, другому медыцынская дапамога не спатрэбілася.

Адзін чалавек утапіўся ў гэтым возеры 3 снежня

Відавочца, які прыйшоў на дапамогу рыбакам, распавёў, што ён праязджаў каля возера, спыніўся і пачуў крыкі аб дапамозе. Двое мужчын знаходзіліся ў вадзе. Тады мужчына паведаміў выратавальнікам пра здарэнне, а сам на надзьмуўным матраце спрабаваў дапамагчы пацярпелым у вадзе. У нейкі момант адзін з іх знік пад вадой і больш на паверхні не з’яўляўся. Другі мужчына паспеў зачапіцца за матрац. У гэты час на дапамогу падаспелі выратавальнікі і выцягнулі іх з вады.

На адлегласці 70 метраў ад берага работнікі таварыства выратавання на водах выявілі і дасталі з вады тапельца 1952 года нараджэння.

Прычыны і абставіны гэтага здарэння высвятляюць супрацоўнікі Гродзенскага райаддзела Следчага камітэта, адзначаецца ў паведамленні.

Фота МНС

Наш канал в Telegram