Наверх
Слоним
пасмурно
5 °C
Зельва
пасмурно
5 °C
Волковыск
пасмурно
5 °C
Мосты
пасмурно
6 °C
Дятлово
пасмурно
6 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 3.4694
USD 3.2543
RUB(100) 3.4845
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Мастах і Гродзенскім раёне гарэлі аўтамабілі, лазня і гараж

4 декабря 2022 10:24
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС.

Днём трэцяга снежня на прыватным падворку на Шырокай вуліцы ў Мастах гарэў легкавік. Агнём пашкоджаны маторны адсек і салон машыны.

Вечарам гэтага дня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар лазні на тэрыторыі дачнага ўчастка каля вёскі Польніца Гродзенскага раёна. Там у выніку пажару знішчана лазня і аўтамабіль, які стаяў у гаражным памяшканні побач.

Таксама агнём пашкоджаны дах і перакрыцці ў гаражы ды лакафарбавае пакрыццё мікрааўтобуса, які там стаяў.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Наш канал в Telegram