ДАІ
Навагоднія святы паказалі, што на дарогі вобласці выязджалі п’яныя кіроўцы. За тры святочныя дні, з 31 снежня па 2 студзеня, было затрымана 19 такіх кіроўцаў.
За 2022 год у Гродзенскай вобласці з праезджай часткі забралі 2288 п’яных пешаходаў і затрымалі 1697 такіх кіроўцаў. 66 кіроўцаў селі за стырно пад шафэ паўторна цягам года. Па рашэнню суда ў 51 кіроўцы канфіскаваны іх транспартныя сродкі.
За 2022 год зарэгістравана 21 ДТЗ па віне п’яных кіроўцаў, у выніку якіх 9 чалавек загінулі і 23 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, канстатуе ДАІ.
Па 9 студзеня ДАІ вобласці праводіць прафілактычныя мерапрыемствы “П’янаму не месца на дарозе!”, накіраваныя на папярэджанне ДТЗ з удзелам нецвярозых кіроўцаў, а таксама кіроўцаў, якія не маюць права кіравання, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ