Наверх
Слоним
пасмурно
6 °C
Зельва
пасмурно
6 °C
Волковыск
пасмурно
5 °C
Мосты
пасмурно
6 °C
Дятлово
пасмурно
6 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 3.4694
USD 3.2543
RUB(100) 3.4845
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Слоніме выратавальнікі сустрэліся з наведвальнікамі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

2 февраля 2023 9:37
Поделиться:

Падчас сустрэчы

Слонімскія выратавальнікі разам з актывістамі маладзёжнай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных з гарадской СШ №10 арганізавалі інтэрактыўнае мерапрыемства для наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання для людзей сталага ўзросту цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, паведамляе МНС.

Сустрэча прайшла ў межах акцыі “Бяспека — у кожны дом!” і ладзілася ў форме інтэлектуальнага спаборніцтва “Мудрасць/Юнацтва”.

Удзельнікі шукалі парушэнні ў макета печы, гулялі ў “Крокі выратавання”, разгадвалі галаваломкі і паказвалі свае здольнасці ў “СуперГУЛЬНІ МНС”.

Работнікі МНС тлумачылі камандам алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, паказалі, як карыстацца агнятушыцелем і паракамендавалі ўсталяваць у дамах аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

Выратвальнікі прадэманстравалі удзельнікам сустрэчы навучальны відэафільм і ўручылі інфармацыйныя буклеты з рэкамендацыямі ад МНС.

Фота МНС

Наш канал в Telegram