Наверх
Слоним
пасмурно
4 °C
Зельва
пасмурно
4 °C
Волковыск
пасмурно
4 °C
Мосты
пасмурно
5 °C
Дятлово
пасмурно
5 °C
Барановичи
пасмурно
4 °C
EUR 3.4954
USD 3.2757
RUB(100) 3.4772
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Слонімскім медыцынскім каледжы заняткі правялі выратавальнікі

10 февраля 2023 9:15
Поделиться:

Студэнты Слонімскага медыцынскага каледжа

Заняткі па папярэджанню пажараў і іншых надзвычайных сітуацый правялі з навучэнцамі Слонімскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа мясцовыя выратавальнікі ў межах акцыі “Бяспека — у кожны дом!”, паведамляе МНС.

Слухаюць

Інспектары прапаганды прывялі прыклады вогненных здарэнняў і распавялі пра іх прычыны.

Інспектар прапаганды ў гасцях у медкаледжы

У адкрытым дыялогу юнакі і дзяўчыты абмеркавалі, як не дапусціць пажару ў доме і што рабіць, калі бяды пазбегнуць не ўдалося.

Падчас заняткаў

Далей была “СуперГУЛЬНЯ”, падчас якой моладзь у чарговы раз успомніла, што перад выкарыстаннем электрапрыбора патрэбна спачатку вывучыць інструкцыю па яго эксплуатацыі. Таксама выратаальнікі напомнілі, што зараджаць ноччу гаджэты — небяспечна.

Паравозікам…

Маладыя людзі з цікавасю прымалі ўдзел у віктарынах і адказвалі на пытанні работнікаў МНС, вывучалі алгарытм выкарыстання пярвічных сродкаў тушэння пажараў і праглядзелі навучальныя відэафільмы.

У завяршэнне сустрэчы выратавальнікі прапанавалі студэнтам усталяваць на смартфоны мабільны дадатак “МНС Беларусі. Дапамога побач”, які дапаможа знайсці выйсце з любой надзвычайнай сітуацыі, а таксама ўручылі інфармацыйныя буклеты з парадамі па бяспецы.

Фота МНС.

Наш канал в Telegram