Наверх
Слоним
пасмурно
5 °C
Зельва
пасмурно
5 °C
Волковыск
пасмурно
5 °C
Мосты
пасмурно
5 °C
Дятлово
пасмурно
5 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 3.4694
USD 3.2543
RUB(100) 3.4845
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Беларусі заснаваны нагрудны знак дзяржаўнага грамадзянскага служачага

21 февраля 2023 12:37
Поделиться:
Указам Аляксандра Лукашэнкi ад 16 лютага 2023 г. № 41 заснаваны нагрудны знак дзяржаўнага грамадзянскага служачага Рэспублікі Беларусь «Дзяржаўная служба», зацверджана Палажэнне аб ім, апісанне і выява.

Нагрудны знак уяўляе сабой знак адрознення, які выдаецца дзяржаўным грамадзянскім служачым пасля займання імі дзяржаўных грамадзянскіх пасад. Яны карыстаюцца знакам на працягу тэрміну займання адпаведных пасад пры рэалізацыі імі дзяржаўна-ўладных паўнамоцтваў і (або) забеспячэння выканання функцый дзяржаўных органаў або службовых асоб Рэспублікі Беларусь, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Пры спыненні дзяржаўнай грамадзянскай службы знак застаецца ў асобы без права яго нашэння.

Знак выкананы ў выглядзе Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, які лунае на дрэўку з навершам. Ён носіцца на левым баку грудзей адзення дзелавога стылю або форменнага адзення. Пры наяўнасці іншых нагрудных знакаў адрознення, зацверджаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, дапускаецца нашэнне нагруднага знака разам з імі або замест іх.

Прававы акт накіраваны на павышэнне прэстыжу дзяржаўнай грамадзянскай службы і захаванне яе гістарычных традыцый.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Наш канал в Telegram