Наверх
Слоним
пасмурно
7 °C
Зельва
пасмурно
7 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
8 °C
Дятлово
пасмурно
8 °C
Барановичи
пасмурно
7 °C
EUR 3.4694
USD 3.2543
RUB(100) 3.4845
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Мастах гарэў шматпавярховік — выратаваны 2 чалавекі, эвакуіраваны 11

21 февраля 2023 13:16
Поделиться:

Гарэла кватэра на 4 паверсе

Днём 20 лютага відавочца паведаміў мастоўскім выратавальнікам пра задымленне ў адным з пад’ездаў шматпавярховіка на вуліцы Клары Цэткін у Мастах, канстатуе МНС.

Пацярпелая ад агню кватэра

Па названым адрасе выехалі падраздзяленні МНС і службы ўзаемадзеяння.

Наступствы пажару

Калі выратавальнікі прыбылі на месца, то ўбачылі, што дзверы ў адной з кватэр на 4 паверсе былі ахоплены полымем, а на паверсе было шчыльнае задымленне. Падкючыўшы апараты на сціснутым паветры, байцы МНС пачалі тушыць пажар і эвакуіраваць жыхароў.

Падчас разведкі выявілі, што ў кватэры, якая гарэла, дома нікога не было. З суседняй кватэры пры дапамозе маскі для дыхання вывелі пенсіянерку 1933 года нараджэння, а з кватэры паверхам вышэй выратавалі жанчыну 1963 года нараджэння.

89-гадовую бабулю шпіталізавалі ў цэнтральную райбальніцу ў стане сярэдняй ступені цяжкасці. Другой жанчыне дапамога медыкаў не спатрэбілася.

З пад’езда дома эвакуіравалі 11 чалавек, з якіх двое — дзеці. Медыцынская дапамога ім не спатрэбілася, а пасля праветрывання жыхары змаглі вярнуцца дамоў.

На ліквідацыю пажару выратавальнікам спатрэбілася каля 10 мінут. Агонь знішчыў уваходныя дзверы, аздобу і маёмасць у кватэры і пашкодзіў столь у адным з пакояў.

Прычына здарэння высвятляецца. Па адной з версій, да ўзгарання магло прывесці кароткае замыканне электраправодкі.

Фота і відэа МНС

Наш канал в Telegram