Наверх
Слоним
пасмурно
7 °C
Зельва
пасмурно
7 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
8 °C
Дятлово
пасмурно
8 °C
Барановичи
пасмурно
7 °C
EUR 3.4694
USD 3.2543
RUB(100) 3.4845
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Елцы на Зэльвеншчыне ў агні загінуў 40-гадовы мужчына

25 февраля 2023 10:46
Поделиться:

У Елцы гарэла нежылая хата

24 лютага ў 03.42 зэльвенскія выратавальнікі выехалі ў вёску Елка, дзе гарэла нежылая хата, паведамляе МНС.

На месцы байцы МНС выявілі ахоплены агнём драўляны будынак, які, па звестках сельсавета, рыхтаваўся да зносу.

Падчас тушэння пажару і правядзенні разведкі выратавальнікі ў адным з пакояў знайшлі мёртвым мужчыну, які самавольна пранік у будынак. Як высветлілася пазней, ім аказаўся 40-гадовы мясцовы жыхар, які вечарам сышоў з дому і не вярнуўся.

Байцы МНС ліквідавалі пажар. Агонь знішчыў дах і перакрыцці ды пашкодзіў сцены хаты.

Прычына гэтага пажару высвятляецца. Хутчай за ўсё да вогненнага здарэння прывяла неасцярожнасць пры паленні, адзначаецца ў паведмленні.

Яшчэ адзін пажар здарыўся днём 24 лютага ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна. Там гарэў жылы дом. Агнём пашкоджаны будынак, людзі не пацярпелі. Прычына пажару высвятляецца.

Фота МНС

Наш канал в Telegram