Наверх
Слоним
пасмурно
5 °C
Зельва
пасмурно
5 °C
Волковыск
пасмурно
4 °C
Мосты
пасмурно
3 °C
Дятлово
пасмурно
3 °C
Барановичи
пасмурно
4 °C
EUR 3.4633
USD 3.2515
RUB(100) 3.4844
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

На пажары ў Ваўкавыску загінуў мужчына

19 апреля 2023 8:51
Поделиться:

Пасля пажару ў жылым пакоі ў Ваўкавыску

Раніцай 18 красавіка выратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у трохкватэрным жылым доме на Камунальнай вуліцы ў Ваўкавыску, канстатуе МНС.

Задымленасць падчас пажару

Жанчына, якая патэлефанавала выратавальнікам, сказала, што з вокан будынка выбіваюцца клубы дыму, а ўсярэдзіне можа быць чалавек. На месца неадкладна накіраваліся падраздзяленні МНС і службы ўзаемадзеяння.

Дом у Ваўкавыску, дзе здарыўся пажар

Укючыўшы апараты на сціснутым паветры, байцы МНС пачалі шукаць людзей у будынку і тушыць пажар. Падчас разведкі ў жылым пакоі знайшлі мёртвым 52-гадовага гаспадара домаўладання.

Выратавальнікі ліквідавалі пажар. Агонь паспеў знішчыць ложак, былі закурадымлены сцены, столь і маёмасць у пакоі. Эвакуацыя жыхароў з суседніх памяшканняў не спатрэбілася.

Прычына ўзгарання высвятляецца. Хутчэй за ўсё да пажару прывяла неасцярожнасць пры курэнні, адзначаецца ў паведамленні.

Фота МНС

Наш канал в Telegram