
Ілюстрацыйнае фота
Два пажары здарыліся за апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці, паведамляе МНС.
Ранмцай 4 траўня гарэў дачны дом у аграгарадку Азёры Гродзенскага раёна. Агонь пашкодзіў перакрыцце ў будынку.
Днём 4 траўня гарэў дачны дом у вёсцы Зарачанка Гродзенскага раёна. Там агнём пашкоджаны дах на плошчы 6 квадратных метраў.
Прычыны пажараў высвятляюцца.