Наверх
Слоним
пасмурно
7 °C
Зельва
пасмурно
7 °C
Волковыск
пасмурно
7 °C
Мосты
пасмурно
8 °C
Дятлово
пасмурно
8 °C
Барановичи
пасмурно
7 °C
EUR 3.4694
USD 3.2543
RUB(100) 3.4845
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Грузавік і мінівэн не размінуліся ў Гродне

30 мая 2023 9:27
Поделиться:

Мінівэн пасля сутыкнення

Раніцай 29 траўня на кальцавой, што на вуліцы Суворава ў Гродне, сутыкнуліся мінівэн "Peugeot" і грузавік МАЗ, гружаны цэглай, паведамляе рэсурс абласной ДАІ

МАЗ пасля сутыкнення

Устанавілі, што жыхар Смаргоні 1964 года нараджэння рухаўся на мінівэне з боку ААТ “Гроднажылбуд” у накірунку цэнтра і на кальцавой не спыніўся на забаронны сігнал светлафора ды сутыкнуўся з грузавіком, які ехаў у прамым накірунку з вуліцы Маслакова на дазвольны сігнал светлафора.

На месцы ДТЗ

Пры сутыкненні «Peugeot» велецеў за межы праезджай часткі і стукнуўся аб асвятляльную апору. Кіроўца знаходзіўся ў машыне адзін, быў прышпілены пасам бяспекі і траўмаў не атрымаў. А вось яго мінівэн атрымаў сур’ёзныя механічныя пашкоджанні і сваім ходам месца ДТЗ пакінуць не змог.

У Гродне

ДАІ заклікае кіроўцаў быць уважлівымі пры праездзе скрыжаванняў з кальцавым рухам.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram