
Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, пацярпелых няма, паведамляе МНС
Днём 8 верасня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у трох гандлёвых павільёнах на Камсамольскай вуліцы ў Лідзе. У выніку пажару знішчана маёмасць і закурадымлены сцены ў павільёнах.
Вечарам 8 верасня гарэў жылы дом у вёсцы Зарубічы Гродзенскага раёна. Агнём пашкоджаны сцены, маёмасць і закурадымлена столь у доме.
Прычыны пажараў высвятляюцца.