У Гродне гарэла аднапакаёвая кватэра на вуліцы Пушкіна
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, адзін чалавек загінуў, адзін быў траўмаваны, але выратаваны, паведамляе МНС
У вёсцы Галубы Мастоўскага раёна ў агні загінуў пенсіянер
Днём 5 чэрвеня выратавальнікам паведамілі пра пажар у жылым доме ў вёсцы Галубы Мастоўскага раёна. Таму у агні загінуў гаспадар дома 1941 года нараджэння. У выніку пажару таксама пашкоджана маёмасць, перакрыцці і дах дома.
Пасля пажару ў аднапакаёўцы на вуліцы Пушкіна ў Гродне
Раніцай 5 чэрвеня ў Гродне на вуліцы Пушкіна гарэла аднапакаёвая кватэра. У выніку пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці, закурадымлены сцены і столь у жылым пакоі. Работнікі МНС вынеслі з кватэры гаспадара 1958 года нараджэння. Мужчына быў шпіталізаваны з атручваннем прадуктамі гарэння.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС