
Гарэў легкавік у Лідскім раёне

Наступствы ўзгарання машыны
7 ліпеня ў 13.20 выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне легкавіка ў вёсцы Радзівонішкі Лідскага раёна. У выніку пажару знішчаны салон машыны, пашкоджана лакафарбавае пакрыццё кузава.

Гарэла лазня ў вёсцы Шастакі Смаргонскага раёна
Таксама днём 7 ліпеня гарэла прыватная лазня ў вёсцы Шастакі Смаргонскага раёна. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў маёмасць і сцены ў лазні, а таксама пашкодзіў дах гаспадарчай пабудовы побач з лазняй.

Гарэла лазня ў Гродзенскім раёне
Яшчэ адна прыватная лазня гарэла вечарам 7 ліпеня ў садовым таварыстве Лабно-Агароднікі Гродзенскага раёна. Там агонь пашкодзіў перакрыцці і сцены ў парылцы.

Парылка пасля пажару
У Лідзе на Кляновай вуліцы 7 ліпеня загарэўся электрычны шчыток на прыватным падворку. У выніку ўзгарання быў знішчаны аўтаматычны выключальнік.

Электашчыток пасля пажару ў Лідзе

Гарэла гаспадарчая пабудова ў Астравецкім раёне
У аграгарадку Падольцы Астравецкага раёна гарэла ў гэты дзень прыватная гаспадарчая пабудова. Агнём знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць у будынку.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС