Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
13 °C
Зельва
облачно с прояснениями
13 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
13 °C
Мосты
облачно с прояснениями
13 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
13 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
13 °C
EUR 3.5019
USD 3.2498
RUB(100) 3.5223
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

7 ліпеня, нядзеля. Спектакль для дзяцей «Дзень нараджэння ката Леапольда»

1 июля 2019 12:16
Поделиться:
12.00

Слонімскі драмтэатр

7 ліпеня

Пачатак у 12.00

А.Хайт

рэжысёр — В.Сявец

Ролi выконваюць: Леапольд — Сяргей Яўменаў, Мыш Шэрая — Iрына Яцук (Наталля Бярэзiна), Мыш Белая — Галiна Ерамейчык, Доктар  Уладзiмiр Навумiк, Бабуля — Вiкторыя Мiхальчык.

У доме 8/16 жыве Кот Леапольд, які збіраецца адсвяткаваць свой дзень нараджэння. Ён вельмі добры, ласкавы, выхаваны, шмат чытае, дапамагае па гаспадарцы сваёй бабулі і хоча з усімі жыць у дружбе і згодзе.

А вось яго суседзі — Белая і Шэрая Мышы, якія жывуць у двары гэтага ж дома, вядомыя сваім непаслушэнствам, свавольствам і дзёрзкімі выхадкамі. Яны, можа, і нядрэнныя, але ніколі не ведалі, што такое сапраўдная дружба, а таму абвяшчаюць Леапольда сваім лютым ворагам і ўсяляк імкнуцца яму напаскудзіць, асабліва ў яго святочны дзень…

Пёс-Доктар хоча дапамагчы добраму Кату правучыць надакучлівых Мышэй і прапісвае яму спецыяльныя найноўшые лекі, якія хоць на нейкі час зробяць Леапольда моцным і дапамогуць справіцца з хуліганамі. Мышы, у сваю чаргу, спрабуюць завалодаць гэтымі лекамі. Аднак яны крадуць з сумкі Сабаку-Доктара зусім іншую мікстуру, ужыўшы якую губляюць памяць…

Ох, і чаго толькі не адбудзецца ў гэты дзень! Шаноўны кот Леапольд і яго вёрткія супраціўнікі-Мышы прымусяць смяяцца са сваіх выхадак і… абавязкова памірацца!

Наш канал в Telegram