Жывадзёр з Каўшова
У вёсцы Каўшова Мастоўскага раёна 24-гадовы мужчына нападпітку ўчыніў здзек з васьмімесячнага шчанюка велічынёю з таксу. Як паведаміла выданне 015.by, мужчына загнаў шчанюка ў кут і дзевяць разоў выстраліў у яго з пнеўматычнай вінтоўкі. Па словах сведак, сабака не агрызаўся і не гаўкаў.
05 августа 2017
Беларусь