Альбом “1937”: расстраляная паэзія загучала пад электроніку
Трыа Buben Naruszewicz Baisan выпусціла альбом "1937". Праграма на вершы паэтаў трыццатых была запісаная на студыі дзяржаўнага радыё, яе прэзентацыя адбылася ў праграме “Тэрыторыя гуку” на Першым канале. Пад акампанемент гітары Нарушэвіча і электроніку Бубена на ўсю краіну загучалі вершы Юлія Таўбіна, Яўгеніі Пфляўмбаўм, Алеся Дудара, Міхася Чарота, Уладзіміра Дубоўкі, Тодара Кляшторнага. Цяпер альбом даступны для праслухоўвання ў інтэрнэце
13 июня 2018
Новости