12 пажараў адбылося за апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці, на якіх адзін чалавек загінуў, адзін выратаваны, паведамляе МНС.
Пасля пажару ў Смаргоні
Раніцай 19 сакавіка згарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў вёсцы Навасяды Ашмянскага раёна.
Гарэла ў кацельні
У Смаргоні раніцай 19 сакавіка адбыўся пажар у кацельні жылога дома на вуліцы Іванова. Дым убачыў выпадковы мінак і патэлефанаваў у МНС. Выратавальнікі вынеслі з хаты сужыцельку гаспадара, якая ў гэты час спала і не здагадвалая пра небяспеку.
Днём 19 сакавіка гарэў жылы дом у вёсцы Маркаўцы Гродзенскага раёна. У пажары загінула гаспадыня. Агнём знішчаны перакрыці, дах, маёмасць, пашкоджаны сцены.
У гэты ж дзень у вёсцы Лазяны гарэў цялятнік, які не эксплуатуецца. У выніку пажару агнём пашкоджаны 10 кв. м. даху і абрашоткі.
У вёсцы Будныя Навагрудскага раёна ў гэты дзень гарэў нежылы дом. У выніку знішчаны дах, пашкоджаны сцены дома, а таксама згарэлі тры драўляныя гаспадарчыя пабудовы побач з домам.
Гаспадарчыя пабудовы 19 сакавіка гарэлі таксама ў вёсцы Пасынкі Смаргонскага раёна і ў вёсцы Якубовічы Шчучынскага раёна. У першым выпадку будынак значна пацярпеў ад агню, у другім — згарэў цалкам.
У 15.53 гэтага ж дня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар дачнага дома ў вёсцы Каменка Гродзенскага раёна. У выніку пажару дом цалкам знішчаны агнём.
Вечарам 19 сакавіка ў вёсцы Мелехі Іўеўскага раёна гарэла гаспадарчая пабудова, а ў вёсцы Вірышча Карэліцкага раёна — прыватная лазня. Будынкі значна пацярпелі ад агню.
У 21.48 гадзін гэта дня паступіла паведамленне пра пажар нежылога дома і гаспадарчай пабудовы ў вёсцы Белазёраўцы Іўеўскага раёна. У выніку пажару пашкоджаны дах, перакрыцці і сцены будынкаў.
Вечарам 19 сакавіка гарэла кватэра на вуліцы 8 сакавіка ў гарадскім пасёлку Карэлічы. Там агнём знішчана канапа, пашкоджана маёмасць у кватэры, закурадымлены сцены і столь у жылым пакоі. Людзі не пацярпелі.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС
Сумма ущерба, причиненного огнем, составила 168 000 рублей.
24-летнего жителя Гродно задержали за установление интимной переписки с четырьмя девочками в возрасте 14–15 лет.…
Председатель Совета Республики Наталья Кочанова 23 июня проведёт личный приём граждан в Минске. Об этом…
После пересадки на постоянное место томаты часто начинают активно наращивать зелёную массу — в ущерб…
Максим Гунаев из Могилёвской области отлично открыл сезон. Его ведёрко доверху наполнено яркими жёлто-оранжевыми лисичками,…
Лето — время, когда хочется ярких красок и свежих вкусов на тарелке. И шакшука с…