31 сакавіка ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, на якіх загінулі двое чалавек, паведамляе МНС.
Каля 17.43 гадзін выратавальнікам паступіла паведамленне пра ўзгаранне сухой расліннасці каля вёскі Вараноўка Воранаўскага раёна, дзе знайшлі мёртвым мужчыну 1966 года нараджэння. Сухая расліннасць выгарала там на плошчы 0,03 гектара.
Вечарам гэтага дня ў вёсцы Пятроўцы Бераставіцкага раёна гарэў жылы дом, у якім загінуў мужчына 1961 года нараджэння. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны сцены, перакрыцці і маёмасць у доме.
Раніцай 31 сакавіка ў Смаргоні на вуліцы Леніна гарэў легкавік Volkswagen Golf 2000 года выпуску. У выніку пашкоджаны маторны адсек, фары і элементы кузава машыны.
Прычыны пажараў і гібелі людзей высвятляюцца.
6 мая в честь 80-летия освобождения Беларуси и Дня Великой Победы в деревне Поречье Слонимского района…
Выплату пенсий и пособий за 9 и 14 мая произведут досрочно.
Объезжать закрытый участок водителям придется через автомобильный мост в городе Мосты.
Магазин с сараем в Слонимском районе купили на аукционе. Постройки можно использовать по своему усмотрению.
На центральном рынке Слонима начался сезон продажи саженцев плодовых деревьев, кустарников и цветов.
В этом здании Федор Синичкин работал около полутора лет.