Сёння ў Беларусі — Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху
Традыцыйна ў апошнюю пятніцу месяца ДАІ праводзіць па ўсёй краіне Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. У межах рэспубліканскай акцыі па прафілактыцы ДТЗ з удзелам двухкалёснага транспарту сёння ён пройдзе пад дэвізам “На вела, мота і мапедзе заедзем у лета без трагедый!”, канстатуе рэсурс абласной ДАІ.