52-гадовы мужчына загінуў у агні на Смаргоншчыне

14 красавіка ў 11.24 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар жылога дома ў вёсцы Кунава Смаргонскага раёна, канстатуе МНС.

Пажарныя за працай

На месцы работнікі МНС тушылі пажар і шукалі людзей у сярэдзіне хаты, паколькі ведалі, што тут жыве сямейная пара.

Тушаць

Пры правядзенні разведкі на падлозе ў кухні знайшлі мёртвым гаспадара 1969 года нараджэння.

Высветлілася, што раніцай жанчына пайшла на працу, а муж застаўся дома.

Змаганне з агнём

Пазней сусед наводзіў парадак на сваім прысядзібным участку і заўважыў, як клубы дыму выбіваюцца з вокан суседняга жытла. Мужчына выклікаў выратавальнікаў і разам з іншымі вяскоўцамі кінуўся тушыць агонь вадой.

Гарыць

У выніку пажару агнём знішчаны дах, пашкоджаны сцены, перакрыцце і маёмасць у доме.

Дымна

Прычыну пажару павінны вызначыць спецыялісты. Адна з версій — неасцярожнае абыходжанне з агнём, адзначаецца ў паведамленні.

Хата пасля пажару

Фота МНС

Поделиться

Последние новости

Слонимчанка финалистка конкурса «Мисс Беларусь – 2023» стала участницей проекта «Лица войны. Женский взгляд»

Слонимчанка Анжелика Игнатович снялась в фотосессии в стиле старого советского кино и стала участницей театрализованного…

10.05.2024

В Слониме продается торговое помещение стоимостью 255 тыс. долларов. Что внутри?

В Слониме по улице Минский тракт, 10 на продажу выставлено многофункциональное торговое помещение стоимостью 823…

10.05.2024

Расписание поминальных богослужений в Слониме на Радоницу

14 мая, во вторник, в Слониме и районе состоятся традиционные поминальные богослужения в честь Радоницы…

10.05.2024

Самая сильная магнитная буря произойдет на Земле 11 мая

Предстоящая магнитная буря может стать самой сильной за 20 лет

10.05.2024