У Жыровічах пройдзе X рэспубліканскі семінар «Місія і міласэрнасць»

Адкрыты набор удзельнікаў на Дзясяты рэспубліканскі навучальны семінар «Місія і міласэрнасць». Семінар будзе праходзіць з 4 да 8 ліпеня ў Мінскай духоўнай семінарыі, якая знаходзіцца ў аграгарадку Жыровічы на Слонімшчыне.

Да ўдзелу запрашаюцца праваслаўныя маладыя людзі не маладзейшыя за 18 гадоў, неабыякавыя да праблем бліжэйшага і жыцця Праваслаўнай Царквы, якія цікавяцца багаслоўем і жадаюць атрымаць веды па арганізацыі місіянерскага і сацыяльнага служэння.

Семінар «Місія і міласэрнасць» праходзіць з 2010 года. За гэты час запрашаліся выкладчыкі на самыя розныя тэмы – ад «Гульнятэхнікі” і “Асноў важацкай справы” да “Асаблівасцяў працы з дзецьмі-сіротамі” і “Метадамі сучаснага місіянерства». Арганізатары семінара стараліся ўсе тэмы зрабіць максімальна практыка-арыентаванымі, каб веды, атрыманыя ўдзельнікамі семінара, былі адразу ж прыдатныя да ўжывання. У якасці выкладчыкаў на семінар заўсёды запрашаліся спецыялісты акадэмічнага ўзроўню і/або прызнаныя практыкі.

У 2022 годзе «Місія і міласэрнасць» мяняе свой звыклы фармат. Акрамя прапанаваных у гэтым годзе курсаў-практыкумаў па Рыторыцы і Аказанні першай дапамогі, у рамках семінара будзе рэалізавана ідэя Настаўніцтва, якая мае свой пачатак ў практыцы старажытных філасофскіх школ, такіх як Акадэмія Платона ў Афінах.

Удзельнікі семінара размяркоўваюцца паміж трыма Настаўнікамі, якія з’яўляюцца спецыялістамі ў пэўнай вобласці багаслоўскай навукі. Кожны настаўнік прапануе свой аўтарскі курс, пабудаваны такім чынам, каб не толькі перадаць тыя ці іншыя веды, але і пагрузіць слухачоў у прастору асабістага хрысціянскага вопыту і ў струмень жывой давернай камунікацыі.

Адно з правілаў семінара – гэта насычанасць часу карысцю, радасцю і цікавасцю. Кожны дзень складаецца не толькі з лекцый і гутарак, але і з развіваючых трэнінгаў, знаёмстваў, гульняў, зносін адзін з адным, духавенствам і цікавымі людзьмі. Асаблівае месца займае удзел у богаслужэнні і сумеснай малітве.

Удзельнікам гарантуецца 3-разавае харчаванне і пражыванне (у пакоях інтэрната семінарыі).

Удзельнікі семінара самастойна арганізуюць і аплачваюць свой праезд. Таксама ўдзельнікам прапануецца ўнесці рэгістрацыйны ўзнос у памеры 65 рублёў. Аднак немагчымасць унясення рэгістрацыйнага збору не ўплывае на рашэнне аргкамітэта аб залічэнні ў лік удзельнікаў семінара.

Для ўдзелу ў семінары неабходна запоўніць анкету па адрасе і атрымаць на працягу 16 дзён адказ з паведамленнем аб прыняцці ў лік удзельнікаў семінара. Колькасць удзельнікаў семінара абмежавана: пры выбары з занадта вялікай колькасці заявак час адпраўкі заяўкі і змест анкеты будзе маць прыарытэтнае значэнне.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у семінары — 26 чэрвеня 2022 года.

Дабіраюцца ўдзельнікі самі (гэта няцяжка: рэгулярна курсіруюць маршруткі Гродна-Слонім, Мінск-Слонім. Ёсць рэйсы з Брэста, Баранавічаў і Салігорска. Акрамя таго, можна дабрацца на цягніках і электрычках).

Прыезд удзельнікаў чакаецца ў нядзелю 3-га ліпеня, ад’езд плануецца ў пятніцу 8-га.

 

 

Последние новости

В Гродно задержали любителя интимных переписок с подростками

24-летнего жителя Гродно задержали за установление интимной переписки с четырьмя девочками в возрасте 14–15 лет.…

16.06.2025

Наталья Кочанова проведёт личный приём граждан 23 июня в Минске

Председатель Совета Республики Наталья Кочанова 23 июня проведёт личный приём граждан в Минске. Об этом…

16.06.2025

Соседка по даче поделилась рецептом, после которого томаты усыпаны плодами

После пересадки на постоянное место томаты часто начинают активно наращивать зелёную массу — в ущерб…

16.06.2025

Кто-то жалуется на засуху, а кто-то грибы собирает ведрами — вот такие новости из леса

Максим Гунаев из Могилёвской области отлично открыл сезон. Его ведёрко доверху наполнено яркими жёлто-оранжевыми лисичками,…

16.06.2025

Лучше, чем яичница: шакшука с баклажаном — идеальный завтрак и ужин

Лето — время, когда хочется ярких красок и свежих вкусов на тарелке. И шакшука с…

16.06.2025