15 чэрвеня 17-гадовы хлопец выпіваў у вёсцы Літвіцы Воранаўскага раёна. У нейкі момант ужыванне алкаголю падалося яму сумным, і малады чалавек адправіўся на пошук прыгодаў, канстатуе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Тут стаяў угнаны легкавік
Дарога ў гараж
Ведаючы, што ў адным з гаражоў у вёсцы стаіць легкавік «Audi 100», ён зайшоў у двор, адкрыў гараж, выкаціў машыну на праезджую частку, завёў яе ключом, які знаходзіўся ў замку запальвання, і паехаў катацца.
Паездка, аднак, працягнулася нядоўга. Праз шэсць кіламетраў у вёсцы Беняконі машыну занесла ў кювет, адкуль сваімі сіламі хлопцу выехаць не ўдалося. Але тут ён выявіў прыпаркаваны «Renault Espace» з ключамі ў замку запальвання, чым і скарыстаўся.
На гэтай машыне малады чалавек ездзіў усю ноч, пакуль каля вёскі Гаранёны Іўеўскага раёна ў машыне не скончылася паліва.
Акурат у Гаранёнах жыў таварыш, у якога хлопец узяў крыху паліва на зваротны шлях. Калі ён з каністрай ішоў да ўгнанай машыны, яго і затрымалі супрацоўнікі міліцыі, якім паведамілі пра два ўгоны ў тую ноч.
Транспартныя сродкі вярнулі ўладальнікам: адну машыну ў спраўным стане, другую — з тэхнічнымі пашкоджаннямі.
Супраць маладаго чалавека ўзбудзілі крымінальную справу за ўгон. Раней ён ужо асуджаўся па аналігічным артыкуле крымінальнага кодэкса, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ
Сумма ущерба, причиненного огнем, составила 168 000 рублей.
24-летнего жителя Гродно задержали за установление интимной переписки с четырьмя девочками в возрасте 14–15 лет.…
Председатель Совета Республики Наталья Кочанова 23 июня проведёт личный приём граждан в Минске. Об этом…
После пересадки на постоянное место томаты часто начинают активно наращивать зелёную массу — в ущерб…
Максим Гунаев из Могилёвской области отлично открыл сезон. Его ведёрко доверху наполнено яркими жёлто-оранжевыми лисичками,…
Лето — время, когда хочется ярких красок и свежих вкусов на тарелке. И шакшука с…