Гарэлі легкавік, дача, інтэрнат і нежылы дом — двое чалавек траўмаваны, 15 эвакуіраваны

З апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці адбыліся чатыры пажары, паведамляе МНС.

Днём 23 чэрвеня ў гарадскім пасёлку Радунь Воранаўскага раёна ў завулку Перамогі гарэў легкавік Chrysler Voyager. У выніку пажару мужчына атрымаў тэрмічныя апёкі цела.У машыны агнём пашкоджаны багажнік і задні бампер.

Тэрмічныя апёкі цела вечарам 23 чэрвеня атрымала жанчына пры пажары дачы ў гарадскім пасёлку Любча на вуліцы Леніна. У доме агнём пашкоджана столь, падваконнік і закурадымлены сцены.

Каля трох гадзін ночы 24 чэрвеня ад дыспечара сектару маніторынга “Маланка” паступіла паведамленне пра спрацоўку сігналізацыі ў інтэрнаце прадпрыемства “Цэнтральная аварыйная дзяжурна-дыспечарская служба” у Гродне на вуліцы Томіна.

Пажар у пакоі інтэрната ў Гродне

Работнікі МНС эвакуіравалі з інтэрната 15 чалавек. У выніку пажару пашкоджана маёмасць, закурадымлены сцены і столь у нежылым пакоі.

Вечарам 23 чэрвеня ў Лідзе на вуліцы Сасновы Бор гарэў недабудаваны дом. Агнём пашкоджана маёмасць, перакрыцці, дах, закурадымлены сцены.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Фота МНС

Последние новости

На Слонимщине перед Пасхой освятили поклонный крест

На освящение креста собрались жители деревни.

04.05.2024

Что категорически нельзя делать в Великую субботу

4 мая православные христиане почитают память мученицы Пелагии и Великую субботу Страстной недели. Что можно…

04.05.2024

Самый быстрый кулич. Рецепт для тех, кто не успевает

На выпечку кулича уйдет от 3 до 4 часов.

04.05.2024

В Слониме изменилось расписание шести городских автобусов

Внесены изменения в расписание движения городских автобусов №№1, 8, 10, 11, 12, 12Э. Об этом…

04.05.2024