27 чэрвеня на Гродзенскай вуліцы ў аграгарадку Індура адбылося ДТЗ, у выніку якога пацярпеў адзін чалавек, паведамляе ДАІ.
"Нісан" у Індуры
36-гадовы кіроўца легкавіка “Нісан» рухаўся па аўтадарозе “Баранавічы – Ваўкавыск – Пагранічны – Гродна” з боку Гродна і пры ўездзе ў Індуру не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у левы па ходу руху кювет, дзе стукнуўся ў плот.
Па папярэдняй інфармацыі, кіроўца заснуў за стырном і страціў кантроль над кіраваннем машынай.
У выніку аварыі мужчына атрымаў траўмы пляча і галавы. Пасля медыцынскай дапамогі яго адпусцілі дамоў.
Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота ДАІ
Возраст наступления первого цикла и возраст вступления в менопаузу связаны с продолжительной жизнью женщины, считают…
Национальный банк установил новые курсы валют на вторник, 17 июня 2025 года. Доллар подешевел, а…
Министерство труда и социальной защиты напомнило, какие данные обязательно должны быть указаны в расчетном листке…
По предварительным данным, около 16:00 на 16-м километре автодороги Р-145 «Гродно — Острино — Радунь…
Сумма ущерба, причиненного огнем, составила 168 000 рублей.
24-летнего жителя Гродно задержали за установление интимной переписки с четырьмя девочками в возрасте 14–15 лет.…