У Іўеўскім раёне п’яны кіроўца на “Фіаце” пратараніў “Джылі”

Каля 7.10 раніцы 28 чэрвеня адбылося ДТЗ з пацярпелым на аўтадарозе “Ашмяны – Юрацішкі – Іўе” ў Іўеўскім раёне, паведамляе ДАІ.

На месцы ДТЗ

44-гадовы кіроўца “Фіата” рухаўся па другараднай дарозе і не прапусціў аўтамабіль “Джылі”, які ехаў па галоўнай дарозе ў бок Ашмян.

У выніку сутыкнення, 41-гадовы пасажыр “Джылі”, які ехаў на заднім сядзенні і быў прышпілены пасам бяспекі, з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваны ў бальніцу.

«Джылі» пасля сутыкнення

Як высветлілася падчас разбіральніцтва, віноўнік ДТЗ быў у нецвярозым стане, не меў правоў кіравання транспартным сродкам, а яго машына не мае допуску для ўдзелу ў дарожным руху, адзначаецца ў паведамленні.

Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.

Фота ДАІ

Последние новости

Лида и Ошмяны установили рекорды. Где теплее и холоднее всего было на Гродненщине в апреле?

Каким выдался апрель 2024 года на Гродненщине, рассказали синоптики.

07.05.2024

Как Слоним отметит День Победы. Программа праздничного мероприятия 9 мая

В Слониме 9 мая в честь празднования Дня Победы пройдут торжественные мероприятия в городском парке…

07.05.2024

Можно ли сжигать коммунальные отходы, в том числе растительные, на приусадебном участке?

Минприроды сообщает, что сжигание коммунальных отходов, включая растительные отходы, населением не допускается.

07.05.2024

Как избавиться от комаров без химии? Секретный рецепт своими руками

Если комары не дают спокойно жить, вот простой способ, как их отпугнуть. Елена Матвеева поделилась…

07.05.2024