На аўтадарозе ў вёсцы Ятвязь Дзятлаўскага раёна ў мінулую нядзелю днём сутыкнуліся на скрыжаванні вуліц Дзятлаўская – Савецкая два легкавікі “Опель”, у выніку чаго адзін чалавек траўмаваны, паведамляе ДАІ.
Пасля сутыкнення
Не раз’ехаліся
20-гадовы кіроўца таксі на аўтамабіле “Опер Вектра” рухаўся з вёскі Хвіневічы ў бок Дзятлава. Пры абгоне на скрыжаванні, пазначаным знакам “Галоўная дарога”, малады кіроўца не пераканаўся ў бяспечы свайго манёўра, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з легкавіком “Опель Астра”, які ехаў у спадарожным накірунку і паварочваў налева.
У выніку сутыкнення 68-гадовая пасажырка “Опель Астра” з траўмамі шпіталізавана ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы.
На месцы аварыі
У легкавікоў-удзельнікаў ДТЗ не было допуску да ўдзелу ў дарожным руху, а ў кіроўцы таксі стаж кіравання крыху большы за два гады, адзначаецца ў паведамленні.
Па факце гэтага здарэння праводзіцца праверка.
Фота ДАІ
Слонимским районным отделом Следственного комитета устанавливаются обстоятельства кражи, совершенной в крупном размере.
Трагический случай произошёл в Гродно: 60-летний мужчина умер от острого отравления токсичными веществами. Как сообщили…
Эта закуска из кабачков не задержится на столе — нежная, ароматная и готовится быстро.
20 июня 2025 года нотариусы нотариальной конторы Слонимского района в рамках акции по бесплатному правовому…
Город Пружаны с 27 по 28 июня превратится в эпицентр рок-культуры Беларуси.
К концу рабочей недели на Гродненщине существенно похолодает - прогноз погоды на 18-20 июня.