Категории: СлонимНовости

У Сянькоўшчыне адбылося брэндавае свята беларускай народнай творчасці

24 ліпеня ў аграгарадку Сянькоўшчына Слонімскага раёна адбылося брэндавае мерапрыемства - свята беларускай народнай творчасці “З крыніц адвечных прыгажосці”. Пра гэта паведамляе Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў.

Усе прысутныя на свяце з задавальненнем маглі паўдзельнічаць у майстар-класах па вышыўцы, аплікацыі саломкай, пляценні з травы, якія праводзілі майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.

Фота: Слонімскі цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў

Фота: Слонімскі цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў

Фота: Слонімскі цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў

Госці свята змаглі завітаць да траўніцы Галіны Захарчук, паглядзець выстаўкі работ мясцовых майстроў, паўдзельнічаць у інтэрактыўных праграмах “Паэтычныя прысмакі” і “Картатэка беларускіх народных гульняў”, патанчыць побытавыя танцы разам з удзельнікамі народнага вакальнага ансамбля “Славяначка” Сянькоўшчынскага цэнтра культуры, а таксама паслухаць прыгожыя песні ў выкананні народнага ансамбля народнай песні “Жывіца” Васілевіцкага цэнтра культуры і вакальнага гурта “Крыніца” Сялявіцкага цэнтра культуры.

Для дзяцей былі арганізаваны аквагрым, папкорн і салодкая вата.

Фота: Слонімскі цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў

Фота: Слонімскі цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў

Фота: Слонімскі цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў

Фота: Слонімскі цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў

Фота: Слонімскі цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў

Фота: Слонімскі цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў

 

 

Поделиться

Последние новости

Міліцыя працягвае кантраляваць работнікаў сяльгаспрадпрыемстваў вобласці і знаходзіць шмат п’яных на працоўных месцах

На ўзмоцненым кантролі працоўная дысцыпліна і грамадскі парадак у сельскай мясцовасці. І амаль штодзённа падчас…

07.05.2024

Постриг инока состоялся в Жировичском монастыре

Архиепископ Гурий совершил иноческий постриг послушника Жировичского монастыря.

07.05.2024

Пажары на Гродзеншчыне: у Карэлічах згарэў мікрааўтобус

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС

07.05.2024

Дзе 7 мая на Гродзеншчыне ўсталююць мабільныя датчыкі фіксацыі хуткасці

У аўторак, 7 мая, мабільныя датчыкі фіксацыі хуткасці плануюць усталяваць на праспекце Янкі Купалы і…

07.05.2024

Праздничный концерт в честь 80-летия освобождения Беларуси прошел на берегу Щары

6 мая в честь 80-летия освобождения Беларуси и Дня Великой Победы в деревне Поречье Слонимского района…

06.05.2024