Міліцыя працягвае кантраляваць работнікаў сяльгаспрадпрыемстваў вобласці і знаходзіць шмат п’яных на працоўных месцах

На ўзмоцненым кантролі працоўная дысцыпліна і грамадскі парадак у сельскай мясцовасці. І амаль штодзённа падчас праверак выяўляюцца п'яныя работнікі, канстатуе рэсурс абласной міліцыі

Так у розных сяльгспрадпрыемствах Свіслацкага раёна ў палявода алкатэстар паказаў 1,10 прамілі ў 7.40 раніцы, а ў жывёлавода — 3,14 прамілі ў 14.05 дня.

У Гродзенскім раёне вартаўнік на працы знаходзіўся «пад мухай» з 1,52 прамілі алкаголю ў выдыхаемым паветры, а алкатэстар у жывёлавода на адной з фермаў гэтага ж раёна паказаў 2,7 прамілі.

У Навагрудскім раёне падчас размовы з аператарам машыннага даення міліцыянер западозрыў, што жанчына знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення. Падазрэнні пацвердзіліся падчас праверкі на алкатэстары — 2 прамілі алкаголю ў выдыхаемым жанчынай паветры.

Інфармацыя пра знаходжанне вяскоўцаў на працы ў стане алкагольнага ап’янення перададзена працадаўцам для прыняцця мераў, адзначаецца ў паведамленні.

Фота УУС

 

Последние новости

Смотрите график отключения ТВ в Гродненской области на следующей неделе

«Белтелеком» предупредил о работах на сети эфирного ТВ с 21 по 24 мая в Гродненской…

19.05.2024

Только ленивый не соберет боровик в мае

Если сами не собираете, то хотя бы полюбуйтесь на это чудо

19.05.2024

Придут долгожданные дожди. Дмитрий Рябов рассказал о погоде с 20 по 26 мая

Стало известно, какая погода ожидает белорусов в период с 20 по 26 мая.

19.05.2024

Кто представил Слонимщину на областном конкурсе «Семья года»

Семья Михаила и Татьяны Наливайко из Слонима участвовала в областном этапе республиканского конкурса "Семья года".

19.05.2024

Подмерзла ботва картофеля. Что делать, ответил специалист

Если возвратные заморозки повредили картофель, не спешите расстраиваться.

19.05.2024