Категории: Слоним

Служба 101 паведамляе: на Слонімшчыне за 9 месяцаў адбылося 28 пажараў, на якіх траўмавана 2 чалавека

За студзень-верасень 2022 года ў Беларусі адбылося 4614 пажараў, на якіх загінулі 450 чалавек, у тым ліку 5 дзяцей, паведамляе МНС.

У Гродзенскай вобласці за гэты час адбылося 545 пажараў, на якіх загінулі 47 чалавек.

У Слонімскім раёне за 9 месяцаў было 28 пажараў, на якіх траўмавана 2 чалавека.

Матэрыяльныя страты ад пажараў на Слонімшчыне ў 2022 годзе склалі 107,453 рублі 61 капейку. Агнём сёлета знішчана 5 будынкаў, 2 адзінкі тэхнікі, пашкоджана 18 будынкаў і 4 адзінкі тэхнікі, знішчана 4 тоны бульбы, 63,5  тоны саломы.

Слонімскі райаддзел МНС нагадвае жыхарам раёна пра неабходнасць падрыхтаваць печы і печкі да ацяпляльнага сезону.

А для гэтага патрэбна: пачысціць дымаход ад сажы, пакласці перад дзверцамі печы ці печкі металічны ліст памерамі не меншымі за 50 на 70 см.

Паліць печ патрэбна некалькі разоў на дзень патроху і закончыць паліць не менш як за 2 гадзіны да сну.

Пасля палення попел, шлак і вугаль неабходна заліць вадой і выдаліць у спецыяльна адведзенае для гэтага месца.

Па ўсіх пытаннях бяспекі звяртайцеся па тэлефонах 101 і 112, нагадваюць слонімскія выратавальнікі.

Фота МНС

Последние новости

Безжалостная погода: ночью на Гродненщину придут серьезные холода

Штормовое предупреждение об опасном гидрометеорологическом явлении: ночью 2 мая (пятница) на большей части территории Гродненской…

01.05.2025

Какие категории детей могут бесплатно поехать в летний лагерь? Новшества 2025 года

Абсолютно бесплатной путевкой (полной льготой) определенные категории детей могут воспользоваться только один раз.

01.05.2025

Актуальные вакансии в Слониме на 1 мая

Все предложения размещены в Общереспубликанском банке вакансий.

01.05.2025

Симптомы высокого холестерина, которые проявляются на ногах

Проверять уровень холестерина в крови важно — от этого напрямую зависит здоровье сердца и сосудов.…

01.05.2025

Готовим грушевые гренки с сыром и мёдом

Устали от банальных яичниц и овсянок? Вот вам оригинальная идея для завтрака, который легко приготовить…

01.05.2025