Категории: Мосты

У Мастах Левых гарэў дом — пацярпеў гаспадар

Днём 9 кастрычніка відавочца паведаміў у службу “101”, што ў вёсцы Масты Левыя на Лясной вуліцы гарыць прыватны дом, канстатуе рэсурс МНС.

Гарэла пасцельная бялізна

Па названым адрасе адразу накіраваліся падраздзяленні МНС і службы ўзаемадзеяння.

Наступствы пажару

Як распавёў 64-гадовы гаспадар жытла, знаходзячыся ў доме, ён адчуў пах гарэлага, выйшаў на вуліцы і ўбачыў выратавальнікаў.

Байцы МНС хутка ліквідавалі пажар.

Агнём пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці, маёмасць у доме, закурадымлены сцены і столь.

Брыгада хуткай медычнай дапамогі аглядзела пагарэльца і шпіталізавала яго ў цэнтральную раённую бальніцу для назірання ў здавальняючым стане.

Верагоднай прычынай гэтага здарэння паслужыла неасцярожнае паленне, адзначаецца ў паведамленні.

З пачатку гэтага года на Гродзеншчыне неасцярожнае паленне стала прычынай 115 пажараў, а неасцярожна кінутая цыгарэта забрала жыцці 30 чалавек, канстатуюць выратавальнікі.

Фота МНС

Последние новости

В Слониме выявлено 115 случаев нарушения санитарного состояния территорий

Санитарное состояние и уровень благоустройства территорий, а также эффективная система сбора, вывоза и утилизации твердых…

06.05.2024

Ошибки при кошении газона, о которых вы должны знать

Сосед по даче назвал главные ошибки, которые могут существенно повлиять на здоровье и внешний вид…

06.05.2024

Маленькая девочка выпала из окна многоэтажки в Гродно

Трагедия произошла 5 мая в Гродно: из окна многоэтажного дома выпала маленькая девочка.  Установлено, что…

06.05.2024

На Гродненщину надвигаются заморозки. Может подморозить ощутимо

Ночью 8 и 9 мая местами по Гродненской области ожидаются заморозки до -3 градусов.

06.05.2024