Пажар у Мастах Левых
Гарэла пасцельная бялізна
Па названым адрасе адразу накіраваліся падраздзяленні МНС і службы ўзаемадзеяння.
Наступствы пажару
Як распавёў 64-гадовы гаспадар жытла, знаходзячыся ў доме, ён адчуў пах гарэлага, выйшаў на вуліцы і ўбачыў выратавальнікаў.
Байцы МНС хутка ліквідавалі пажар.
Агнём пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці, маёмасць у доме, закурадымлены сцены і столь.
Брыгада хуткай медычнай дапамогі аглядзела пагарэльца і шпіталізавала яго ў цэнтральную раённую бальніцу для назірання ў здавальняючым стане.
Верагоднай прычынай гэтага здарэння паслужыла неасцярожнае паленне, адзначаецца ў паведамленні.
З пачатку гэтага года на Гродзеншчыне неасцярожнае паленне стала прычынай 115 пажараў, а неасцярожна кінутая цыгарэта забрала жыцці 30 чалавек, канстатуюць выратавальнікі.
Фота МНС