Наверх
Слоним
небольшой дождь
10 °C
Зельва
небольшой дождь
10 °C
Волковыск
пасмурно
9 °C
Мосты
пасмурно
11 °C
Дятлово
пасмурно
11 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 3.4662
USD 3.2267
RUB(100) 3.4958
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Гродне міліцыянеры затрымалі кур’ера тэлефонных махляроў

26 апреля 2024 8:45
Поделиться:

Міліцыянеры ППС затрымалі кур'ера тэлефонных махляроў у Гродне

Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі  

Дзвюм гродзенскім пенсіянеркам 24 красавіка патэлефанавалі з замежных нумароў невядомыя, адзін з якіх назваўся ўнукам, а другі сынам, і папрасілі дапамагчы грашыма. Маўляў, патрапілі ў аварыю, і, каб не завялі крымінальную справу, патрэбны грошы. Бабулі паверылі байкам пахляроў. 86-гадовая жанчына перадала кур’ру 10 тысяч рублёў, а 74-гадовая — 2,5 тысячы еўра.

Пасля перадачы грошай бабулі патэлефанавалі сваім сапраўдным сыну і ўнуку і даведаліся, што іх падманулі. Больш як праз гадзіну пасля перадачы грошай яны звярнуліся па дапамогу ў міліцыю.

Супрацоўнікі Ленінскага РАУС Гродна пачалі аперацыю па пошуку кур’ера.

Падобнага па прыкметах мужчыну супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі заўважылі на чыгуначным вакзале. Затрымалі яго акурат у той момант, калі кур’ер праводзіў плацёжныя аперацыі па пераводу грошай пацярпелых бабуль махлярам праз інфакіёск.

48-гадовы беспрацоўны гродзенец прызнаўся, што аб’яву пра хуткі заробак ён знайшоў у інтэрнэце.

Больш за 10 гадоў назад мужчына быў судзімы за рабаўніцтва і крадзяжы. Цяпер супраць яго завялі новую крымінальную справу. Большая частка грошай была ў яго забраная, адзначаецца ў паведамленні.

Фота УУС

Наш канал в Telegram