Категории: ЗельваЛітаратура

“Каб не пагаслі зоры” — у Мінску выйшла кніга пра настаўніка з Дзярэчына Пятра Марціноўскага (1932 – 2006)

Пётр Марціноўскі не толькі вучыў дзяцей роднай мове і літаратуры ў Дзярэчынскай школе, шчыраваў на ніве беларускай педагогікі, але і каля 30 гадоў узначальваў раённае літаратурнае аб’яднанне “Зоры над Зальвянкай”, якое дзейнічала пры раённай газеце “Праца”. Адсюль і назва кнігі Пятра Марціноўскага (і пра Пятра Марціноўскага), якую падрыхтаваў да друку Сяргей Чыгрын.

“Дом Пятра Мікалаевіча Марціноўскага ў Дзярэчыне прадстаўнікі беларускай творчай інтэлігенцыі жартоўна называлі домам літаратараў. Калі б не прыехаў у старажытны Дзярэчын — ноччу ці днём, у святы ці ў гарачы будзень — з усмешкаю і з бацькоўскай цеплынёй Пятро Мікалаевіч заўсёды запрашаў у сваю светлую і прасторную хату. І не проста запрашаў, а смачна частаваў кумпячком ці каўбаскай і абавязкова наліваў самаробнага вінаграднага віна, якому мы далі назву “Martini” (ад слова Марціноўскі). І за гэтым частаваннем гадзінамі, а то і суткамі, лілася гутарка пра лёс роднай мовы, пра літаратуру, гісторыю, і пра Беларусь наогул”, — пісаў Сяргей Чыгрын у прадмове да гэтага выдання.

Кнігу “Каб не пагаслі зоры” склалі артыкулы Пятра Марціноўскага розных гадоў з розных беларускіх выданняў, але найперш з зэльвенскай раёнкі. Таксама сюды ўвайшлі песні Пятра Марціноўскага і ўспаміны людзей, якія яго добра ведалі — успаміны сяброў і тых, каму Пётр Мікалаевіч дапамог зрабіць першыя крокі ў літаратуру ці настаўніцтва.

Пра Марціноўскага ў гэтым выданні ўспамінаюць Алесь Траяноўскі, Міхась Скобла, Уладзімір Ягоўдзік, Валянцін Дубатоўка, Уладзімір Мазго, сам укладальнік гэтай кнігі Сяргей Чыгрын і іншыя вядомыя людзі.

Варта адзначыць, што выданне багата праілюстравана рэдкімі фотаздымкамі. У кнігу таксама ўвайшла перапіска Пятра Марціноўскага з Ларысай Геніюш, Юркам Голубам, Аляксеем Пяткевічам, Паўлам Сцяцко, Алесем Траяноўскім і іншымі знанымі асобамі.

Апошні раздзел зборніка “Каб не гаслі зоры” склалі вершы паэтаў, прысвечаныя Пятру Марціноўскаму. А калі жывуць успаміны пра добрага чалавека і выдатнага педагога, калі пра яго пішуцца вершы, значыць яго зорка не пагасла і ў наш час.

 

 

Последние новости

Быстрая и вкусная закуска из кабачков — съедается первой

Эта закуска из кабачков не задержится на столе — нежная, ароматная и готовится быстро.

17.06.2025

20 июня — день бесплатных консультаций у нотариусов Слонимского района

20 июня 2025 года нотариусы нотариальной конторы Слонимского района в рамках акции по бесплатному правовому…

17.06.2025

В Пружанах состоится яркое музыкальное событие – рок-фестиваль «СОЛНЦЕСТОЯНИЕ»

Город Пружаны с 27 по 28 июня превратится в эпицентр рок-культуры Беларуси.

17.06.2025

На Гродненщине заметно похолодает. О погоде 18-20 июня

К концу рабочей недели на Гродненщине существенно похолодает - прогноз погоды на 18-20 июня.

17.06.2025

Молодоженам в загсе необычно вынесли кольца – в банке, закатанной крышкой

Необычный вынос колец в загсе Центрального района Гомеля удивил гостей и сотрудников учреждения.

17.06.2025

На Слонимщине введено ограничение на посещение леса

С 16 июня введено ограничение на посещение лесов в Слонимском районе.

17.06.2025