Категории: Беларусь

Зацвердзілі прагнозныя паказчыкі эканомікі Беларусі на 2023 год

Аляксандр Лукашэнка 28 лістапада падпісаў указ № 411, якім зацверджаны важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2023 год, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта.

Паводле прагнозу, рост валавога ўнутранага прадукту запланаваны ў памеры 103,8 % да ўзроўню бягучага года, рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва — 104,1 %, інвестыцый у асноўны капітал — 122,3 %, экспарту тавараў і паслуг — 105,5 %.

Для дасягнення важнейшых параметраў урад зацвердзіць мэтавы план на 2023 год. У ім будуць сканцэнтраваны ўсе меры і рэсурсы, неабходныя для бесперабойнай і эфектыўнай работы арганізацый ва ўмовах санкцый, а таксама для павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва.

Галоўнай крыніцай росту эканомікі ў наступным годзе стане нарошчванне інвестыцый у асноўны капітал. Інвесціраваць плануецца па трох асноўных напрамках.

У будаўніцтва жылля і інфраструктуры да яго — на суму Br7,7 млрд. Будзе пабудавана 4,3 млн кв.м жылля, у тым ліку 1,3 млн кв.м з дзяржаўнай падтрымкай, арэнднага жылля — не менш за 735 тыс. кв.м.

У стварэнне і развіццё інфраструктуры ў рэгіёнах інвестыцыі складуць Br7,9 млрд. Запланавана будаўніцтва 17 дзіцячых дашкольных устаноў, 9 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 22 фізкультурна-аздараўленчых комплексаў, 7 басейнаў, 21 спартыўнага аб’екта, 46 аб’ектаў аховы здароўя, 22 мастоў і пуцеправодаў на рэспубліканскіх і аўтамабільных дарогах, 30 — на мясцовых.

У інвестыцыйныя праекты і тэхнічнае перааснашчэнне будзе ўкладзена Br31,2 млрд. Прадугледжана рэалізацыя 129 інвестпраектаў, 14 інтэграцыйных праектаў, 51 вытворчага імпартазамяшчальнага праекта.

Для дасягнення прагназуемага росту эканомікі ў 2023 годзе экспарт запланаваны ў памеры $47,7 млрд. пры тэмпах росту 105,5 працэнта.

Страты экспарту ў краіны Захаду і Украіну плануецца кампенсаваць за кошт нарошчвання прысутнасці на рынках Расіі, КНР, краін Блізкага Усходу, Цэнтральнай Азіі і Афрыкі.

Прадугледжваецца павелічэнне аб’ёму паставак у Расію на 6,5 працэнта, КНР — на 15 працэнтаў, краіны Афрыкі — на 10 працэнтаў.

У выніку дадатнае сальда знешняга гандлю складзе $1,6 млрд. Гэта забяспечыць збалансаванасць плацежнага балансу, акажа станоўчы ўплыў на падтрыманне эканамічнай бяспекі краіны на належным узроўні.

У цэлым па эканоміцы намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата прагназуецца ў памеры Br1938, у бюджэтным сектары — Br1454.

Фота БЕЛТА

Последние новости

20 июня — день бесплатных консультаций у нотариусов Слонимского района

20 июня 2025 года нотариусы нотариальной конторы Слонимского района в рамках акции по бесплатному правовому…

17.06.2025

В Пружанах состоится яркое музыкальное событие – рок-фестиваль «СОЛНЦЕСТОЯНИЕ»

Город Пружаны с 27 по 28 июня превратится в эпицентр рок-культуры Беларуси.

17.06.2025

На Гродненщине заметно похолодает. О погоде 18-20 июня

К концу рабочей недели на Гродненщине существенно похолодает - прогноз погоды на 18-20 июня.

17.06.2025

Молодоженам в загсе необычно вынесли кольца – в банке, закатанной крышкой

Необычный вынос колец в загсе Центрального района Гомеля удивил гостей и сотрудников учреждения.

17.06.2025

На Слонимщине введено ограничение на посещение леса

С 16 июня введено ограничение на посещение лесов в Слонимском районе.

17.06.2025

В Слониме горел жилой дом

16 июня в 15:09 в службу спасения поступило сообщение о пожаре в жилом доме по…

17.06.2025