Дзень адкрытых дзвярэй і маштабнае прафарыентацыйнае мерапрыемства супрацоўнікаў Мастоўскага РАУС адбылося ў гімназіі №1 у Мастах, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.
Падчас сустрэчы школьнікаў і міліцыянераў у гімназіі №1 у Мастах
На базе гімназіі кіраўнікі падраздзяленняў райаддзела міліцыі распавялі пра накірункі сваёй працы, адказалі на пытанні вучняў 9 і 11 класаў школ горада, а таксама дазволілі дзецям прымерыць на сабе ролю міліцыянера. Дапамагла ў гэтым амуніцыя і зброя, якую міліцыянеры прывезлі з сабой: бронекамізэлькі і шлем, аўтаматы і пісталеты, рацыі і гумовыя кіі.
Страляць патрэбна ўмець
Міліцыянеры прадэманстравалі, як яны лоўка і прафесійна валодаюць спецсродкамі.
Навыкі рукапашнага бою
Праваахоўнікі таксама прадэманстравалі мастоўскім школьнікам свае навыкі рукапашнага бою.
Фота на памяць
Спецыяліст групы кадраў Мастоўскага РАУС расказаў дзецям, як паступіць на вучобу ў Акадэмію МУС і ў Магілёўскі інстытут МУС.
Сярод гімназістаў двое зацікавіліся магчымасцю вучобы і далейшай службы ў міліцыі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота Мастоўскага РАУС
В Кореличском районе произошло трагическое происшествие: 59-летний мужчина погиб во время работы на своем участке,…
Это будет общая база междугородных, пригородных и городских маршрутов.
В преддверии пасхальных праздников покупательская активность на центральном рынке Слонима остается неизменной, несмотря на увеличение…
В понедельник синоптики передают дожди и грозы.
3 мая в 9.09 в Слониме на улице Советской произошло возгорание дорожно-разметочной машины "Контур", сообщает…
В Минтруда и соцзащиты рассказали, как оздоровиться пожилым и инвалидам в санаториях.