Напярэдадні 8 сакавіка мужчына запрасіў да сябе дамоў 46-гадовага аднавяскоўца, з якім цягам вечара яны ўжывалі алкагольныя напоі, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.
Украдзеныя грошы
У нейкі момант гаспадар вырашыў пахваліцца, што ў яго ёсць прыкладна 37000 беларускіх рублёў, якія ён збіраў на пакупку машыны.
Пенсіянер прынёс скрыню з грашыма і паказаў сваёму госцю. Той не мог паверыць, што ў аднавяскоўца можа быць такая сума грошай, а потым схапіў скрыню з грашыма і ўцёк. Грошы ён схаваў паблізу свайго дома і вырашыў, што зможа патраціць іх пазней.
Тым часам пацярпелы адразу звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.
Падчас аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў супрацоўнікі Астравецкага РАУС затрымалі западозранага ў злачынстве. Крадзеныя грошы былі канфіскаваны, а супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле “Рабаўніцтва”, які прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС
6 мая в честь 80-летия освобождения Беларуси и Дня Великой Победы в деревне Поречье Слонимского района…
Выплату пенсий и пособий за 9 и 14 мая произведут досрочно.
Объезжать закрытый участок водителям придется через автомобильный мост в городе Мосты.
Магазин с сараем в Слонимском районе купили на аукционе. Постройки можно использовать по своему усмотрению.
На центральном рынке Слонима начался сезон продажи саженцев плодовых деревьев, кустарников и цветов.
В этом здании Федор Синичкин работал около полутора лет.