Категории: СлонимЛітаратура

Слонімец Сяргей Чыгрын выдаў трэцюю кгігу для дзяцей

Днямі ў Гомелі ў выдавецтве “Барк” пабачыла свет трэцяя па ліку дзіцячая кніга пісьменніка са Слоніма Сяргея Чыгрына “Загадка ад сінічак”.

Вокладка новай кнігі

Вершаваныя гісторыі і паэтычныя загадкі ў гэтым зборніку адрасаваны дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Зборнік складаецца з чатырорх частак — “Воўк і аўтамабіль”, “Свеціць месячык знаёмы”, “Люлі-люлечкі-люляйкі” і “Птушкі і літары”. Выданне ў цвёрдай вокладцы прыгожа праілюстравана малюнкамі ў адпаведнасці з тэмай вершаў. Асабліва шмат ілюстрацый прыпадае на апошнюю частку кнігі, дзе амаль для кожнай літары беларускага алфавіта знайшлася свая птушка.

Вышыня заўсёды сніцца,
І яе ён не баіцца.
Сімвал нашай Беларусі —
БУСЕЛ, — чытаем у чацвёртай частцы зборніка на літару “Б”.

Вершы-лічылкі, вершы-загадкі і вершаваныя гісторыі ў гэтай кніжцы лёгка чытаюцца і запамінаюцца. Думаецца, гэты зборнік можа стаць добрым дапаможнікам у вывучэнні беларускай мовы ў пачатковых класах школы і ў старэйшых групах дзіцячых садкоў.

Вядомы на Слонімшчыне і ў Беларусі краязнавец і аўтар шматлікіх кніг па гісторыі роднага краю Сяргей Чыгрын адносна нядаўна пачаў пісаць для дзяцей. Першую яго дзіцячую кніжку “Слонік і гармонік” таксама склалі вершы, і яна пабачыла свет у тым жа гомельскім выдавецтве “Барк”. Першая кніжка хутка разышлася, і выдаўцы з Гомеля прапанавалі аўтару са Слоніма далейшае супрацоўніцтва на ніве дзіцячай літаратуры. Вынікам гэтага супрацоўніцтва і стаў вершаваны зборнік “Загадка ад сінічак”.

Тут варта згадаць, што паміж дзвюмя дзіцячымі паэтычнымі кнігамі ў дзяржаўным выдавецтве “Энцыклапедыя” летась пабачыла свет кніга Сяргея Чыгрына “Бацька-камень і бацька-сын”, куды ўваайшлі легенды і паданні Слонімскага, Зэльвенскага і Дзятлаўскага краю, і якая таксама адрасавана юнаму чытачу.

Падчас размовы з карэспандэнтам gs.by Сяргей Чыгрын прызнаўся, што гомельскае выдавецтва “Барк”прапанавала яму выдаць зборнік яго дзіцячых п’ес. Так што ў хуткім часе, магчыма, юнага чытача чакае яшчэ адна кніга слонімскага аўтара.

Последние новости

Слонимская футболистка сделала пента-трик!

Она забила пять голов в одном матче.

09.05.2024

10 мая ў Слоніме пакажуць спектакль для дарослых пра вайну «Не пакідай мяне»

У пятніцу, 10 мая, у Слонімскім драмтэатры пакажуць спектакль пра вайну па п'есе А. Дударава…

09.05.2024

В Слониме пройдет Пасхальный крестный ход

Желающих приглашают присоединиться к ежегодной молитвенной традиции в День Победы.

09.05.2024

Опытный садовод раскрыла, как спасти рассаду от заморозков

Спасти рассаду от заморозков поможет утепление.

08.05.2024

Ограничения на посещение лесов в Слонимском и Зельвенском районах сняты

Слонимский лесхоз сообщает об отмене ограничений на посещение лесов, которые были введены ранее на территории…

08.05.2024