Днямі адбылася аварыя на 99-м кіламетры аўтадарогі М-6 “Мінск – Гродна”, у якой траўмаваны адзін чалавек, паведамляе рэсурс абласной ДАІ.
На месцы аварыі
Пасля сутыкнення
Як папярэдне ўстанавілі, 31-гадовы жыхар Мінскай вобласці ехаў на сваім “Сітраене” па крайняй правай паласе, быў аслеплены сонцам, не прыняў мераў для зніжэння хуткасці і здзейсніў наезд на трактар “Беларус”, які рухаўся ў спадарожным накірунку. Пасля сутыкнення “Сітраен” перакуліўся на левы бок.
Трактар
У выніку аварыі 26-гадовы пасажыр машыны з адкрытым пераломам нагі быў шпіталізаваны ў рэанімацыю Лідскай бальніцы.
Як адзначаецца ў паведамленні, у 2021 годзе кіроўца “Сітраена” пазбаўляўся правоў за перавышэнне хуткасці, а ў 2022 годзе прыцягваўся да адказнасці за стварэнне аварыйнай сітуацыі.
Фота ДАІ
Сумма ущерба, причиненного огнем, составила 168 000 рублей.
24-летнего жителя Гродно задержали за установление интимной переписки с четырьмя девочками в возрасте 14–15 лет.…
Председатель Совета Республики Наталья Кочанова 23 июня проведёт личный приём граждан в Минске. Об этом…
После пересадки на постоянное место томаты часто начинают активно наращивать зелёную массу — в ущерб…
Максим Гунаев из Могилёвской области отлично открыл сезон. Его ведёрко доверху наполнено яркими жёлто-оранжевыми лисичками,…
Лето — время, когда хочется ярких красок и свежих вкусов на тарелке. И шакшука с…