На Гродзеншчыне гарэлі дамы, кватэра і пад’езд

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся чатыры пажары, паведамляе МНС.

Вечарам 13 траўня гарэў нежылы дом у вёсцы Мацевічы Лідскага раёна. Агнём знішчаны дах, перакрыцці, маёмасць і пашкоджаны сцены.

Раніцай 13 траўня на вуліцы Ламаносава ў Навагрудку здарыўся пажар у трохпакаёвай кватэры. Агнём пашкоджана аздоба балкона, шклопакеты і маёмасць, закурадымлены сцены і столь у жылых пакоях.

Вечарам 13 траўня на вуліцы Ліможа ў Гродне адбыўся пажар у пад’ездзе шматкватэрнага дома. Там агнём пашкоджана тумбачка.

У гэты ж вечар гарэў прыватны дом у вёсцы Ланцэвічы Мастоўскага раёна. У выніку ўзгарання пашкоджаны перакрыцці, маёмасць на кухні, аздоба сцен і столі ў карыдоры і пакоі.

Прычыны пажараў устанаўліваюцца.

Последние новости

Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі тры жылыя дамы і гаспадарчая пабудова, адзін чалавек загінуў

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся чатыры пажары, у агні загінуў адзін чалавек, паведамляе…

27.04.2024

У Лідзе жанчына патрапіла пад машыну

26 красавіка каля 11 гадзін у Лідзе на вуліцы Міцкевіча адбыўся наезд на жанчыну, якая…

27.04.2024

Дзе 27 красавіка на Гродзеншчыне ўсталююць радары

У суботу, 27 красавіка, радары плануюць усталяваць на праспекце Янкі Купалы і вуліцы Суворава ў…

27.04.2024

Как будут работать почтовые отделения Гродненской области 30 апреля и 1 мая? Ищите в списке свое ОПС

"Белпочта" проинформировала, как будут работать почтовые отделения Гродненской области 30 апреля и 1 мая.

26.04.2024

На Слонимщине начали вручать материальную помощь ветеранам войны и узникам концлагерей

В преддверии празднования 9 Мая на Слонимщине организовано торжественное вручение материальной помощи ветеранам Великой Отечественной…

26.04.2024

У рыбака нашли 2,5 км сетей и более 80 кг рыбы

Предыстория: Десятки задержанных рыбаков и огромные штрафы за незаконную рыбалку Семь рейдовых групп 19 апреля…

26.04.2024