У 9 гадзін раніцы ў сераду экіпаж ДПС ДАІ “Дэльта” на Кляновай вуліцы ў вёсцы Каменка Гродзенскага раёна спыніў трактар МТЗ, паведамляе абласная ДАІ
Падчас праверкі высветлілася, што 58-гадовы мясцовы трактарыст мае яўныя прыкметы алкагольная ап’янення. Медыцынская экспертыза паказала 1 прамілю алкаголю ў арганізме мужчыны.
У пратаколе апытання механізатар патлумачыў, што напярэдадні вечарам выпіў паўлітроўку гарэлкі, а раніцай прыйшоў на працу і паехаў запраўляць трактар у вёску Капцёўка.
Трактарыста ад кіравання адхілілі. Яму пагражае штраф у 7400 рублёў і пазбаўленне правоў кіроўцы на 5 гадоў. Акрамя таго, адказнасць пагражае і службовай асобе, якая дапусціла нецвярозага трактарыста да ўдзелу ў руху, адзначаецца ў паведамленні.
76-летняя пенсионерка из Волковыска почувствовала ухудшение своего здоровья и решила, что причиной всему является потустороннее…
В Общереспубликанском банке вакансий представлены новые возможности для работников с различным уровнем образования.
Так борются с инвазивными растениями.
Добраться до Минска можно будет не только микроавтобусом.
В мае осталось два благоприятных для посева огурцов и кабачков. Если не успеете в указанное…
Хитрая придумка не только облегчит, но и обезопасит вашу работу на грядках.