12 жніўня ў 10.14 дзятлаўскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што каля вёскі Вензавец здарылася аўтамабільная аварыя і патрэбна дапамога МНС, канстатуе рэсурс выратавальнікаў
На месцы аварыі ў Дзятлаўскім раёне
Мікрааўтобус, у якім была заблакавана пасажырка
На месцы байцы МНС устанавілі, што ў ДТЗ трапілі легкавік Nissan Terrano і мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Кіроцы пакінулі разбітыя машыны самастойна і не пацярпелі, а ў мікрааўтобусе аказалася заблакаванай пасажырка 1968 года нараджэння.
З дапамогай спецыяльных інструментаў выратавальнікі вызвалілі пакалечаную жанчыну з дэфармаванага кузава мікрааўтобуса і перадалі медыкам з брыгады хуткай дапамогі.
Пацярпелую шпіталізавалі ў бальніцу ў цяжкім стане.
Расследаванне гэтай аварыі праводзяць супрацоўнікі АДАІ Слонімскага РАУС, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС
Метаболизм замедляется с возрастом, но это происходит гораздо позже, чем мы думали.
В Беларуси почетные доноры имеют право на повышенную пенсию: +40% к минимальной пенсии по возрасту.
В перечень включено 133 наиболее востребованные должности и профессии.
О здоровье сосудов говорят много — и не всегда по делу. Советы из интернета, «народный…
15 июня на Солнце произошла одна из самых мощных вспышек текущего месяца, об этом сообщили…