Днём 3 снежня дыспечару службы «101» Мастоўскага раёна паступіла паведамленне, што на аўтадарозе Р-44 каля вёскі Агрызкі адбылося ДТЗ з удзелам двух легкавікоў і патрэбна дапамога выратавальнікаў
Працуюць выратавальнікі
Пасля ДТЗ
На месцы супрацоўнікі МНС выявілі, што пасля сутыкнення легкавікоў «Citroën C3» і «Peugeot 307» у салоне «Citroën» элементамі кузава заціснута 18-гадовая пасажырка.
Выратавальнікі з дапамогай спецінструментаў дасталі пасажырку з машыны, а таксама дапамагля медыкам забраць кіроўцу легкавіка, якая з-за атрыманых траўмаў не змагля самастойна выйсці з машыны.
Кіроўца «Peugeot» пакінула сваю машыну самастойна, але потым была шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне раённай бальніцы ў цяжкім стане.
Пасажырка і кіроўца «Citroënа» пасля аказання медыцынскай дапамогі ад шпіталізацыі адмовіліся.
Расследаваннем гэтага ДТЗ займаюцца супрацоўнікі ДАІ Ваўкавыскага РАУС, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС
Сегодня, 1 мая, центральная площадь Слонима наполнилась праздничной атмосферой – здесь проходит торжественное мероприятие, посвящённое…
Штормовое предупреждение об опасном гидрометеорологическом явлении: ночью 2 мая (пятница) на большей части территории Гродненской…
Проверка может коснуться более 60 организаций.
Абсолютно бесплатной путевкой (полной льготой) определенные категории детей могут воспользоваться только один раз.
Все предложения размещены в Общереспубликанском банке вакансий.
Проверять уровень холестерина в крови важно — от этого напрямую зависит здоровье сердца и сосудов.…